Як падтрымаць наш праект

Вы можаце паспрабаваць перакладаць разам з намі. Для гэтага дашліце паведамленне ў групу УКантакце (vk.com/comics_by).

Таксама вы можаце падтрымаць наш праект грашовымі ахвяраваннямі. За гэта на старонках перакладзеных коміксаў мы адзначым вашу дапамогу праекту. Такім чынам ваша імя ці назва арганізацыі, ці назва суполкі, ці грамадзянскай ініцыятывы назаўжды застанецца на старонках коміксаў на беларускай мове — усе даведаюцца пра тое, што і вам не абыякава да беларускай мовы ці коміксаў на беларускай мове. 

Што мы можам для вас зрабіць:

1$ За ахвяраванне ў 1$ мы гатовы напісаць на першай старонцы пасля вокладкі комікса, што дзякуючы вам, з’явіўся гэты комікс, і напісаць вам «Дзякуй». Дастаткова аднаго ахвяравання на гэту суму, каб вы былі адзначаныя на ўсіх коміксах бліжэйшага месяца.

2$ За ахвяраванне ў 2$ мы гатовы напісаць вялікімі літарамі на першай старонцы пасля вокладкі комікса, каго трэба асабліва шанаваць за падтрымку комікса. Ваша імя ці назва арганізацыі будзе вышэй за спіс тых, хто ахвяраваў меншую суму. Дастаткова аднаго ахвяравання на гэту суму, каб вы былі адзначаныя на ўсіх коміксах бліжэйшага месяца.

3$ За ахвяраванне ў 3$ мы гатовы размесціць ваш лагатып, ці аватарку і дадаць да гэтага ваш рэкламны тэкст, ці тэкст паведамлення (які не павінен парушаць дзейнічага заканадаўства РБ) памерам у 100 знакаў (без уліку знакаў прыпынку і прагалаў). Даслаць ваш тэкст і лагатып можна праз паведамленні ў групе ВК, ці праз спасылку і тэкст у каментарыях да формы аплаты. Дастаткова аднаго ахвяравання на гэту суму, каб вы былі адзначаныя на ўсіх коміксах бліжэйшага месяца.

Курсы валют ЦБ РФ
ВалютаRUB
USD
BYN

І нарэшце вы можаце прапаноўваць сваім сябрам ці сваім падпісчыкам у сацыяльных сетках чытаць коміксы па-беларуску.